официальный сайт Кельмуца Антона "Не обещайте вечную любовь"
Гедзімін Л.А.
Калі вы нам чыталі нешта,
Хадзілі блізка каля нас,
Не не, мы слухалі канешне,
Але мы слухалі не вас.
Мы слухалі, як б`ецца сэрца
У сто таноў, і голас ваш
Быў даражэй за ўсё на свеце,
Мы слухалі, але не вас.
З грудзей ірвалася на волю,
І не са зла, і не з умыслу,
Замест Ларыса Анатольеўна,
Забыўшыся пра ўсё, - Ларыса.